Камп’ютарныя гульні для дзяцей – зло ці дабро?
Жыццё кожнага сучаснага дзіцяці, пачынаючы з малодшага школьнага ўзросту, немагчыма без камп’ютарных гульняў. Разам з тым большасць дзяцей знаёміцца з імі яшчэ да паступлення ў школу. Шмат якія бацькі спрабуюць забараніць гульні, аднак, дасягнуўшы пэўнага ўзросту, дзеці з лёгкасцю абмінаюць гэтыя абмежаванні. А калі так, то наколькі неабходна ўсталёўваць забароны? Ці ўсе гульні шкодзяць? А магчыма, даволі будзе толькі прытрымлівацца пэўных умоў?
Многія настаўнікі, псіхолагі і проста «прадвінутыя» бацькі лічаць, што не варта поўнасцю забараняць камп’ютарныя гульні.
Па-першае, як вядома, забаронены плод салодкі, і дзіця, якому катэгарычна забаронена гуляць дома, будзе браць тэлефон ці планшэт у аднакласнікаў і гуляць у школе. Прытым колькі і ў што ён гуляе, бацькі ўжо не пракантралююць, а, хутчэй за ўсё, і не даведаюцца аб самім факце гульні.
Па-другое, дзіця, якое не можа карыстацца камп’ютарам, наўрад ці зможа лёгка спраўляцца з вучобай. Пошук інфармацыі ў інтэрнэце, напісанне дакладаў і стварэнне прэзентацый ужо даўно сталі школьнай рэальнасцю. А гульні – гэта адзін з элементаў засваення камп’ютарных тэхналогій.
Па-трэцяе, сягоння існуе шмат гульняў, што навучаюць і развіваюць якія-небудзь навыкі. Адны накіраваны на развіццё памяці, другія – на уважлівасць, трэція дапамагаюць павялічыць хуткасць рэакцыі, а ёсць і такія гульні, што дазваляюць лягчэй запамінаць англійскія словы і паўтараць правільнае напісанне рускіх.
Каб навучыць малыша разумна карыстацца камп’ютарам і прадухіліць магчымую шкоду для псіхічнага ці фізічнага здароўя, неабходна вызначыць некалькі правіл:
- камп’ютарныя гульні – не адзіная забава дзіцяці. Гэта важна для прафілактыкі з’яўлення ігравой залежнасці. Абавязкова павінны быць іншыя інтарэсы – спорт, авіямадэліраванне ці пляценне з рызінак;
- каля камп’ютара трэба праводзіць толькі свабодны ад астатніх захапленняў час і толькі ў дазволенай бацькамі колькасці (першакласніку, дарэчы, пажадана праводзіць не болей паўгадзіны за камп’ютарам у дзень);
- устанаўліваць можна толькі гульні, ухваленыя бацькамі.
У якія гульні варта дазваляць гуляць дзецям?
Для самых маленькіх (пачынаючы з 3-4 гадоў) падыходзяць гульні на ўважлівасць і логіку. Напрыклад, можна выстраіваць рады з шарыкаў аднаго колеру, сярод мноства малюнкаў шукаць аднолькавыя, знаходзіць адрозненні і інш. Гульня павінна займаць 10-15 хвілін. Раней адзначанага ўзросту не варта дазваляць дзіцяці праводзіць час за камп’ютарам ці планшэтам, бо гэта можа моцна нашкодзіць зроку і псіхалагічнаму стану.
Старэйшыя дашкаляты могуць праводзіць за камп’ютарам каля 20 хвілін, гуляючы ў навучальныя ліку ці чытанню гульні, знаходзячы лішнія рэчы ў шэрагу ці ганяючы мячык у пінг-понге. Шмат якія малыші любяць размалёўваць карцінкі – такія гульні таксама дапушчальны, яны паляпшаюць успрыманне колераў, навучаюць гарманічна іх падбіраць. Таксама распрацоўшчыкі прапануюць мноства гульняў, звязаных з пошукам рэчаў у розных абставінах – яны выдатна падайдуць для развіцця ўважлівасці.
Малодшыя школьнікі могуць гуляць ужо каля 30 хвілін у дзень. Яны зацікавяцца гульнямі на ўважлівасць, гульнямі, якія дапамагаюць вывучать англійскую мову, пасьянсамі і іншымі картачнымі гульнямі, немудрагелістымі квестамі, рознымі гонкамі. К сярэдняй школе ўсё гэта можа паступова ўскладняцца.
Якія гульні трэба выключыць?
Не дапускаюцца гульні з паметкай 18+, так як звычайна такі надпіс сведчыць аб надзвычай жорсткім сюжэце ці іншых асаблівасцях, што негатыўна ўплываюць на дзіцячую псіхіку. Вельмі непажадана дазваляць дзіцяці ўдзельнічаць у масавых шматкарыстальніцкіх ролевых анлайн-гульнях (MMORPG). У іх няма сюжэта і канца, яны меюць перадумовай толькі анлайн-сувязь з іншымі гульцамі. Там не заўсёды карэктныя і цэнзурныя зносіны, бясконцае паляпшэнне характарыстык свайго героя, такія гульні ніяк не садзейнічаюць развіццю навыкаў ці ўменняў гульца.
Як пазбегнуць залежнасці?
Нават прытрымліваючыся ўсіх умоў, трэба абавязкова сачыць, каб дзіця не ўпала ў залежнасць ад гульні.
Сімптомы залежнасці:
- дзіця не ў стане самастойна зкончыць гульню;
- усе размовы накіраваны толькі на абмеркаванне гульні;
- успрымае сябе як персанажа гульні;
- забарона гульні вызывае моцную нервовасць, агрэсію і дыскамфорт;
- парушаецца харчаванне (пераяданне ці адмова есці);
- поўная адсутнасць зацікаўленасці да свайго выгляду, неахайнасць;
- перанос умоў гульні ў жыццё.
Пры наяўнасці хаця бы некалькіх пунктаў неабходна пачынаць трывожыцца. Аднак неразумна забараняць гуляць поўнасцю, неабходна прааналізаваць магчымыя прычыны такога пазбягання рэчаіснасці і пастарацца выдаліць іх. Самы дзейсны сродак – удзяляць дзіцяці больш увагі, займацца яго дадатковай адукацыяй, недакучліва зрабіць так, каб на камп’ютарныя гульні не заставалася ні часу, ні сіл.
Адна з магчымых прычын з’яўлення залежнасці – дэфіцыт яскравых эмоцый і ўражанняў у рэальным жыцці. Можна арганізаваць адпачынак у Францыі з дзецьмі на моры,азнаёміўшыся папярэдне з умовамі пражывання, якія прапаноўваюць атэлі Францыі, і выбраўшы варыянт, які падыходзіць па ўзроўні камфорту і кошту. Такая паездка запомніцца дзіцяці надоўга, і пасля яму наўрад ці захочацца вяртацца ў прыдуманы кімсьці свет!