Выбіраем падарунак малодшаму школьніку

56Малодшая школа – гэта сур’ёзнае выпрабаванне для дзіцяці. Яго ужо не лічаць сімпатычным малышом, чыя асноўная задача добра есці, моцна спаць і час ад часу дэманстраваць сям’е новыя умеласці. Аднак ён яшчэ і не дарослы, які можа рабіць усё, што яму ўздумаецца, і самастойна несці адказнасць за свае дзеянні.

Менавіта з-за такой неакрэсленасці статусу дзецям такога ўзросту звычайна больш складана падабраць удалы падарунак. Самы просты спосаб зрабіць гэтае – спытаць дзіцяці: хутчэй за ўсё, яно з радасцю агучыць некалькі сваіх пажаданняў, і бацькам застанецца толькі выбраць і здзейсніць адно з іх. А што рабіць, калі хочацца паднесці школьніку сюрпрыз?

Спачатку трэба акрэсліць круг магчымых альтэрнатыў. У такім узросце патрэбнасці хлопчыкаў і дзяўчынак ужо моцна адрозніваюцца і ігнараваць іх нельга. Але ёсць і такія падарункі, якія падойдуць дзецям любога полу. З іх і пачнем.

Універсальныя падарункі

  1. Спартыўны інвентар. Самакаты, веласіпеды, ролікавыя ці звычайныя канькі, дарагія мячы, хатні спарткомплекс – усё гэта аднолькава цікава як хлопцам, так і дзяўчатам. Гэта бясспрэчна здольна прынесці карысць дзецям. Малодшыя школьнікі звычайна вельмі жвавыя, а падчас навучання вымушаны знаходзіцца за партамі, такім чынам спартыўны падарунак будзе дужа дарэчы і дапаможа выплюхнуць энергію, якая назбіралася за дзень.
  2. Прыналежнасці да творчасці. Рызіначкі для пляцення, наборы для квілінга, кнігі па майстэрству арыгамі могуць вельмі спатрэбіцца дзіцяці, калі яму падабаецца працаваць рукамі. На першы погляд можа здацца, што гэта выключна дзяўчачыя падарункі, напрыклад, рызінкі, з якіх плятуць бранзалеты. Але гэта не так! Акрамя бранзалетаў з іх можна выраблять і мноства іншых рэчаў: казачных жывёл і герояў з любімых мультфільмаў, чахлы да тэлефонаў, машынкі і інш. А па кнізе пра арыгамі можна зрабіць не толькі кветку ці жабу, але і складаны баявы карабель ці зняшчальнік.
  3. Канцылярскія прыналежнасці. Набор флюарэсцэнтных фламастэраў, ручка-шпіён ці незвычайная падстаўка для пісьмовых прылад абявязкова пацешаць дзіцяці і акажуцца карыснымі для яго.
  4. Тэхніка і электроніка. Гэта можа быць новы тэлефон, гульнёвая прыстаўка ці калонкі для праслухоўвання музыкі і аўдыякніг, якія падключаюцца да тэлефона. Выбіраючы такі падарунак, абавязкова трэба ўлічваць здольнасці дзіцяці і яго навык валодання падобнымі гаджэтамі. Яму можа быць не па сілах разабрацца ў занадта «наварочаным» тэлефоне, і замест здавальнення ад карыстання, дзіця адчуе толькі расчараванне.
Читайте также:  Спорт для дзіцяці. Як зрабіць правільны выбар?

Падарункі з улікам індывідуальнасці дзіцяці

Існуюць падарункі, па якіх адразу зразумела, прызначаны яны хлопцу ці дзяўчыне. Так, прадстаўніца прыгожага полу, больш пэўна, узрадуецца набору дзіцячай касметыкі, духам ці лаку для валасоў з блішчынкамі. Калі дзяўчына – модніца, то можна падарыць ёй адзенне, торбачку ці нейкі незвычайны аксэсуар. Хлопцы звычайна цікавяцца мадэлямі аўтамабіляў, караблёў ці самалётаў, якія трэба збіраць ці зклейваць, калекцыйныя машынкі і г.д.

Добры арыенцір пры выбары падарунка – гэта захапленні дзіцяці.

Будучаму вялікаму футбалісту можна ўручыць новыя бутсы, юнай фігурыстцы – канькі, фехтавальшчыку – рапіру, а хакеісту – клюшку. Таксама можна падарыць не толькі неабходныя для заняткаў рэчы, але і проста сувеніры з подпісамі куміраў – знакамітых спартсменаў. Такі падарунак сапраўды запомніцца дзіцяці надоўга і, магчыма, нават падштурхне яго да дасягнення сваіх мэтаў.

Лепшым і разам з тым самым дарагім падарункам можна назваць летняе замежнае вандраванне, поўнае эмоцый і ўражанняў. Напрыклад, учыніць для сваёй сям’і адпачынак з дзецьмі на Лазурным Беразе Францыі: сонца, мора, мноства фруктаў – што можа быць больш прыемна і карысна для дзіцяці, якое прытамілася за першы ў сваім жыцці навучальны год?!

Top.Mail.Ru