Прагулкі для дзяцей – крок да здароўя
«Сядзець да ляжаць – хваробы чакаць», «Рухайся болей – пражывеш даўжэй», «Рух – гэта жыццё», – так гаворыць вечная народная мудрасць. І сапраўды, вельмі складана захаваць моцнае здароўе без пастаяннага руху. Для дзяцей асноўная магчымасць правесці час актыўна і выплюхнуць энергію – гэта прагулка на свежым паветры.
Прагулкі з’яўляюцца адным з этапаў загартоўвання арганізму, насычаюць кроў кіслародам, садзейнічаюць ачышчэнню і правільнай рабоце дыхальных пуцей. Прагулкі лычацца выдатнай прафілактыкай рахіту і падтрымліваюць здароўе вачэй.
Адзенне для прагулак
Гуляць з дзіцяці можна і трэба пры любым надвор’і, галоўнае – правільна апрануць малыша. Патрабаванняў да прагулачнай адзежы і абутку няшмат:
- Адпаведнасць сезону і надвор’ю: у дажджлівы веснавы дзень лепей за ўсё гумавыя боты і непрамакальны касцюм, а ў спякотны летні – шорты і галаўны ўбор;
- Прыдатнасць: адзенне не павінна перашкаджаць руху.
Неабходна ўлічваць, што, калі малыш спіць на вуліцы, яго трэба апранаць крыху цяплее, чым сябе, а калі актыўна бегае – крыху лягчэй. Перахалоджанне ці перагрэў надта непажаданы, таму да падбору адзежы трэба падыходзіць вельмі адказна.
Выбар часу і месца
Час прагулкі абіраецца ў залежнасці ад сезона і ўмоў надвор’я. улетку, калі надвор’е добрае, дзіця можа знаходзіцца на вуліцы цэлы дзень, узімку і ў міжсезоннасць гэты час скарачаецца да некалькіх гадзін.
Не менш значны і выбар месца для прагулак. Безумоўна, гэта не ходзішча ўздоўж ажыўленай гарадской аўтамагістралі – прагулка па такой мясцовасці наўрад ці прынясе карысць здароўю.
Добры выбар для штодзённых прагулак – гэта зачыненыя ад бальшакоў двары, якія абсталяваны гульнёвымі пляцоўкамі для дзяцей розных узростаў. Паўтарагадовыя малышы атрымаюць вялікае здавальненне ад гульняў з пяском і разам з гэтым будзе развівацца дробная маторыка. Старэйшыя дзеці ўзмацняць мышцы, калі будуць падымацца па канату ці разгойдвацца на кольцах. Прагулка будзе нашмат весялей і цікавей, калі падбярэцца кампанія равеснікаў.
Можна рушыць у буйны гарадскі парк. Акрамя звычайных дзецкіх пляцовак там можна знайсці і мноства іншых забаў: пахарчаваць лебядзей і качак, улетку паплаваць на лодцы, пакатацца на каньках, лыжах і санках узімку, а таксама наведаць атракцыёны, што працуюць увесь год. Шмат якія паркі прапаноўваюць пракат абсталявання для спорту і актыўнага адпачынку.
Аматары сямейных турпаходаў могуць адправіцца ў лес. Збіраць грыбы і ягады, любавацца раслінамі і птушкамі, ісці па маршруту, запамінаць дарогу і пакідаць меткі, – што можа быць цікавей для маленькага даследчыка? І ўсё гэта адбываецца на чыстым паветры, якое не атручана вытворчымі выкідамі і выхлапнымі газамі аўтамабіляў. Такія паходы не толькі карысныя для здароўя, але і здольны развіць уважлівасць і памяць, выхаваць любоў да прыроды.
Узімку вельмі актуальны паездкі на гарналыжныя курорты і базы адпачынку. Ужо ў тры-чатыры гады малышы здольны дастаткова добра катацца на лыжах і сноўбордах (але толькі пад даглядам вопытнага інструктара ці бацькоў). Пры такім адпачынку карысць свежага паветра спалучаецца з неперадавальнымі эмоцыямі ад экстрэмальнага катання і з развіццём раўнавагі, моцы і трываласці.
Адзін-два разы ў год пажадана адпраўляцца да мора. Лазурны Бераг для дзяцей незаменны: марское паветра, літаральна насычанае карыснымі рэчывамі, такімі як ёд, натрый, магній і калій, асабліва неабходна арганізму, які актыўна расце. Гэта паляпшае абмен рэчываў, нармалізуе работу дыхальнай і стрававальнай сістэм, насычае крывю кіслародам. Казаць аб карысці плавання, пэўна, не варта – яна вядома ўсім.
Пляжы Францыі для адпачынку з дзецьмі лічацца аднымі з лепшых, та як яны вельмі разнастайны, бо абмываюцца Міжземным морам і Атлантычным акіянам. А іх наведванне можна дапоўніць аглядам славутасцяў, візітамі ў старадаўнія замкі і паездкамі на вінаграднікі і такім чынам сумясціць карысць для здароўя з культурным развіццём асобы.