Рэжым для малыша

67Ледзьве нарадзіўшыся, маленькі чалавечак спіць амаль круглыя суткі. Нармальным лічыцца сон на працягу 18-20 гадзін. Падрастаючы, дзіця пачынае спаць усё меней. Яно не спіць усё больш і больш – яму так неабходна знаёміцца са светам. Аднак па-ранейшаму моцны сон у дастатковай колькасці застаецца вельмі важным для яго. Што жа адбываецца ў арганізме падчас сну? У чым яго карыснасць?

Карысць сну

Ніжэй пералічаны асноўныя станоўчыя эфекты:

  • Агульнае аднаўленне сілы, адпачынак;
  • Аднаўленне клетак цэнтральнай нервовай сістэмы;
  • Нармалізацыя крывянога ціску;
  • Рэгуляванне абмену рэчываў:
  • Рост;
  • Поўнае засваенне інфармацыі падчас няспання.

Гэты пералік далёка не поўны, але і згодна з ім зразумела, што сон – адна з найважнейшых цаглінак у падмурку дзіцячага здароўя.

Як спаць правільна?

Каб сон прынасіў максімальную карысць, неабходна выконваць некаторыя ўмовы: спаць трэба ў зацемненым, прахалодным і добра праветраным памяшканні. Пажадана, каб дзіця спала на ложку з даволі цвёрдым матрацам, на невялікай падушцы і з не занадта цёплым коўдрам.

Час і працягласць сну таксама вельмі значныя і залежаць ад узросту і індывідуальных асаблівасцяў дзіцяці. Нованароджаныя спяць амаль увесь час, прачынаюцца толькі каб паесці, для правядзення гігіенічных працэдур і нядоўгага сузірання навакольнага асяроддзя. Малышы з 6-8 тыдняў і да 8-10 месяцаў звычайна мала спяць паміж кармленнямі і паўнавартасна адпачываюць уначы. У больш старэйшых дзяцей застаецца толькі два дзённых сна, а к узросту, калі малыш пачынае наведваць дзіцячы сад – адзін сон. З пачаткам навучання ў школе дзённы сон знікае ўвогуле з жыцця дзіцяці, а начны сон набывае яшчэ большую значнасць.

Наладжванне рэжыму

Бацькам вельмі важна ўважліва адсочваць патрэбнасціь дзіцяці ў адпачынку. Трэба зладаваць рэжым такім чынам, каб малыш лёгка і без капрызаў засынаў і лёгка прачынаўся пасля ўзнаўлення сіл.

Читайте также:  Еўрапейская мода для дзяцей: гісторыя і сучаснасць

Рэжым дня немаўля строіцца вакол кармленняў

Неабходна выпрацаваць дакладны алгарытм дзеянняў, напрыклад: абуджэнне – гігіена – зносіны са светам – яда – сон. Удзень да гэтага алгарытму далучаюцца прагулкі, увечары – купанне. Уначы з усіх пунктаў павінны застацца толькі кармленні і сон, прычым колькасць кармленняў з узростам павінна імкнуцца да нуля. Так, дзіця народжанае ў Францыі, ужо к 4 месяцам можа спаць усю ноч без абуджэння.

Дзеці дашкольнага і школьнага ўзросту не менш адчуваюць патрэбу ў дакладным рэжыме і пэўных рытуалах.

Час адыходу да сну павінен быць вызначаны дакладна. Пажадана класці адпачываць дзіцяці ў 21-22 гадзіны. Перад тым, як адправіцца ў ложак, абявязкова трэба прыняць душ, можна абмеркаваць мінулы дзень, пачытаць кніжку ці выпіць шклянку цёплага малака. Усё гэта дапаможа расслабіцца і падрыхтавацца да плаўнага засынання.

Цяжкасці са сном

Калі дзіцяці цяжка заснуць, то варта падумаць аб павелічэнні яго фізічнай нагрузкі на працягу дня. Для гэтай мэты выдатна падыходзяць прагулкі на свежым паветры, рухавыя гульні і заняткі спортам. А вось глядзенне тэлевізара, гульні на камп’ютары ці планшэце лепш звесці да мінімуму ці нават зусім выключыць. Такія заняткі вельмі моцна ўзбуджаюць нервовую сістэму, не кажучы аб празмернай нагрузцы на зрок, і могуць перашкодзіць дзіцяці прытрымлівацца аптымальнага для яго рэжыму дня.

Зразумела, усе гэтыя рэкамендацыі вельмі абагульненыя, і кожная сям’я мае свае адрозныя рысы, а кожнае дзіця – індывідуальна. З гэтай прычыны асабліва важна не толькі ведаць агульныя правілы пабудовы рэжыму, але і ўмець скарыстаць іх у рэчаіснасці. Для гэтага неабходна быць уважлівым да свайго дзіцяці, разумець і прымаць яго асаблівасці, дапамагаць яму выстраіваць і падтрымліваць адаптаваны менавіта пад яго рэжым перыядаў актыўнасці і адпачынку.

Top.Mail.Ru